Прыгажосць беларускай мовы

Беларуская мова - гэта дзяржауная мова беларусаў. Наша родная мова прыгожая і вельмі мілагучная. Яна - нібы спеў салаўя, нібы звон капелі ранняй вясной, нібы гук сярпа ў полі; яна цеплая, як матуліна пяшчота!

Задача будучага пакалення захаваць родную мову, не даць ёй знікнуць, калі знікне мова, то неўзабаве спыніць свае існаванне і ўся нацыя. Родная мова не менш каштоўная, чым усякія карысныя выкапні, яе нельга купіць або прадаць, ёй можна толькі ганарыцца і захапляцца.