Дзяржаўныя святы

У Рэспубліцы Беларусь адзначаюцца наступныя дзяржаўныя святы:

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі 2 красавіка
Дзень Перамогі 9 мая
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь другая нядзеля мая
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) 3 ліпеня

 

15 сакавіка - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь -дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў Беларусі згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі ад 26 сакавіка 1998 года №157.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон Рэспублікі Беларусь, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх зносін.

Канстытуцыя вызначае і замацоўвае грамадскі і дзяржаўны лад, прававое становішча асобы, парадак фарміравання і кампетэнцыю органаў дзяржаўнай улады, прынцыпы яе ўзаемаадносін з грамадствам і грамадзянамі.

 

Свята, якога не маюць іншыя дзяржавы. 2 красавіка Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў.  На палітычнай карце свету з'явіліся Мытны саюз і Еўразійскі эканамічны саюз. Нашы народы звязваюць як інтэграваныя эканомікі, так і агульныя каштоўнасці і традыцыі - Беларусь і Расія - удзельнікі адзінага гістарычнага працэсу і блізкія суседзі.

Дзень Перамогі — свята перамогі СССР над нацысцкай Германія у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў. Адзначаецца 9 мая. Непрацоўны дзень у Абхазіі, Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Казахстане, Кыргыстане, Малдове, Польшы, Расіі,  Таджыкістане,  Туркеністане, Узбекістане,Украіне і  Паўдневай Асеціі. 

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. У кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

У Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне традыцыйна праводзяцца святочныя мерапрыемствы з удзелам ветэранаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў і моладзі. Асноўнай пляцоўкай урачыстасцей з 2013 года з’яўляецца плошча Дзяржаўнага Сцяга, размешчаная ў Мінску на праспекце Пераможцаў, над якой узвышаецца 70‑метровая стэла-флагшток з галоўным дзяржаўным сімвалам.

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) — галоўнае дзяржаўнае свята. 

 

Адзначаецца 3 ліпеня  — у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нацысцкіх захопнікаў. Рашэнне аб святкаванні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня было прынята на рэферэндуме 1996-га. Да таго часу ён адзначаўся 27 ліпеня — у гэты дзень у 1990-м Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце Беларусі.

Галоўнае мерапрыемства свята — урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Машэрава і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

http://president.gov.by/by/prazdniki_by/